Часта задаваемыя пытанні аб падручніку
-
Чаму толькі два ўзроўня (раздзел і параграф)?
-
Два ўзроўня звычайна дастаткова для ўсіх кніг, трэці ўзровень будзе весці да дрэнна структураваных дакументаў. Модуль "Падручнік" спраектаваны для стварэння невялічкіх шматстаронкавых навучальных матэрыялаў. Звычайна для вялікіх дакументаў лепей выкарыстоўваць файлы фармата PDF. Лёгкі шлях да стварэння PDF-файла - выкарыстанне віртуальнага прынтэра (гл.
PDFCreator,
PDFFactory,
Adobe Acrobat,
і г.д..).
-
Студэнты могуць рэдагаваць падручнік?
-
Толькі настаўнікі могуць ствараць і рэдагваць падручнікі. Пакуль няма планаў, каб дадаць првы студэнтаў на рэдагаванне падручніка, але кожны можа стварыць нешта вельмі падобнае для студэнтаў, напрыклад, партфоліо. Галоўная прычына гэтага - пакінуць модуль "Падручнік" як мага простым.
-
Як праводзіць пошук падручнікаў і ў іх?
-
На бюягучы момант для пошуку ў падручніку лепей выкарыстоўваць сродкі пошука браўзэра і шукаць дадзеныя на старонцы, якая падрыхтавана для друку. Глабальны пошук магчымы толькі ў форумах Moodle. Было б зручна, калі б быў глабальны пошук па ўсіх рэсурсах, ўключаючы падручнікі. Ці ёсць валанцёры для напісання такога скрыпта?
-
Мой загаловак не змяшчаецца ў адзін радок.
-
Калі магчыма, дык скараціце загалоўкі або звяртайцеся да адміністратара сайта, каб змяніў шырыню радка загалоўка. Яна вызначаецца ў наладах модуля для ўсіх падручнікаў на сайце.